Автор: Музей гісторыі Клеччыны
-
01.12.2023 Культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Я пазнаю родны горад”
Напярэдадні Дня інвалідаў у дзённым аддзяленні Клецкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства “Мы агні запальваем у сэрцах”. У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікам музея было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Я пазнаю родны горад”, у ходзе якога выхаванцы дзённага аддзялення ў гульнёвай форме пазнаёміліся з легендамі паходжання назвы горада, яго выдатнымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры.
-
Палітыка генацыда на тэрыторыі Беларусі падчас акупацыі
Інфармацыя пра Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР…
-
ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Ёдчыцы
Вёска Ёдчыцы Клецкага раёна добра вядомая ў ваколіцах дзякуючы Свята-Пакроўскай царкве. За савецкім часам менавіта ў гэтым храме любілі вянчацца і хрысціць дзяцей жыхары Клеччыны. У Ёдчыцах здаўна была свая царква. У 1869 г. у гэтай вёсцы ў сям’і святара Адама Валасовіча нарадзіўся сын Канстанцін, які стаў знакамітым прыродазнаўцам, геолагам, географам, хімікам і даследчыкам Арктыкі.