Автор: Музей гісторыі Клеччыны
-
Мультымедыйная лекцыя «Археалагічныя рэкорды Клеччыны» у ДУА «Клецкая СШ № 1» 03.01.2024
03.01.2024 супрацоўнікі музея гісторыі Клеччыны правялі для навучэнцаўі 9-11 класаў ДУА «Клецкая СШ № 1» мультымедыйную лекцыю «Археалагічныя рэкорды Клеччыны». Старшакласнікі даведаліся пра гісторыю археалагічных знаходак на Клеччыне, многія з іх з’яўляюцца ўнікальнымі і каштоўнымі для навукі.
-
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” у ДУА «Клецкая СШ№2» 29.12.2023
29 снежня 2023 года ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у ДУА “Клецкая СШ№2” было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” з мэтай далучэння школьнікаў да фармату “Ад дзяцей – пажылым людзям”. Паштоўкі, зробленыя рукамі школьнікаў, будуць перададзены для віншавання падапечных аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Заляшаны Клецкага раёна.
-
Дыялогавая пляцоўка “Нараджэнне рэспублікі”, прымеркаваная да 105-годдзя БССР
22 снежня 2023 музей гісторыі Клеччыны сумесна з Раённай цэнтральнай бібліятэкай арганізавалі і правялі дыялогавую пляцоўку “Нараджэнне рэспублікі”, прымеркаваную да 105-годдзя БССР. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі ветэран працы, член КПБ, намеснік старшыні Савета ветэранскай арганізацыі Жукоўскі Аляксандр Мікалаевіч і навучэнцы ДУА “Клецкая СШ № 2” з настаўнікам гісторыі Жаннай Георгіеўнай Цітко.Навучэнцы даведаліся, з якімі падзеямі было…
-
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду
8 снежня 2023 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду прайшлі мерапрыемствы ў ДУА «Клецкая сярэдняя школа №2» і ДУА “Гімназія г.Клецка”. У мерапрыемствах прынялі ўдзел супрацоўнікі ДУ «Музей гісторыі Клеччыны». Навучэнцам расказалі пра жорсткі акупацыйны рэжым, трагічны лёс яўрэйскага народа, масавыя расстрэлы, карныя аперацыі на тэрыторыі Клецкага раёна.
-
01.12.2023 Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Я пазнаю родны горад»
Напярэдадні Дня інвалідаў у дзённым аддзяленні Клецкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства «Мы агні запальваем у сэрцах». У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікам музея было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Я пазнаю родны горад», у ходзе якога выхаванцы дзённага аддзялення ў гульнёвай форме пазнаёміліся з легендамі паходжання назвы горада, яго выдатнымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры.
