- Без рубрыкі
- Відэа пра Клецк
- Выставы
- Генацыд
- Гісторыка-культурная спадчына
- Гісторыя ў асобах
- Гуманітарнае супрацоўніцтва
- Мерапрыемствы
- Навіны
-
Экскурсія «Памяці ахвяр генацыду» 22.04.2026
Для вучняў ДУА “Кухчыцкая СШ Клецкага раёна” была арганізавана экскурсія па экспазіцыі «Памяці ахвяр генацыду», што размешчана ў ДУА “Клецкая СШ №1”. Навуковы супрацоўнік музея расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на Клеччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.#музейгісторыіклеччыны #клецк #геноцидбелорусскогонарода #экскурсія #школа #музей
-
Мерапрыемсты сакавіка
Музей — гэта не проста сховішча артэфактаў, але і сапраўдны цэнтр ведаў і натхнення. І калі музейныя супрацоўнікі выходзяць за межы сваіх сцен, каб правесці заняткі ў школах, адбываецца сапраўднае чараўніцтва. Такія мерапрыемствы становяцца магутным інструментам для абуджэння ў школьнікаў шчырай цікавасці да гісторыі і культуры. На гэтым тыдні супрацоўнікамі музея гісторыі Клеччыны праведзены шэраг…
-
27.01.2026 Да Дня памяці ахвяр Халакосту
Сёння Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Адзначаецца 27 студзеня, у дзень вызвалення савецкімі войскамі нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера «Асвенцым». Памятны дзень быў устаноўлены Генеральнай Асамблеей ААН 1 лістапада 2005 года. Ініцыятарамі прыняцця дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх суаўтарамі – яшчэ больш за 90 дзяржаў. У Асвенцыме былі закатаваны больш за мільён…
-
23.01.26 Выстава «Мінулае і сучаснае»
Музеем гісторыі Клеччыны была арганізавана фотавыстава «Клецк. Мінулае і сучаснае» для навучэнцаў Клецкай СШ№2. Школьнікі змогуць пабачыць родны горад у розныя часы, параўнаць, як змяняў сваё аблічча, што з’явілася новага і наколькі ён папрыгажэў.#музейгісторыіклеччыны #выстава #музей
-
31.10.2025 часовая экспазіцыя «Пакроў Прасвятой Багародзіцы»
31.10.2025 для навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Клецкая СШ № 3» была арганізавана часовая экспазіцыя «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», падчас якой юнакі і дзяўчаты даведаліся пра гісторыю іканапісу і пазнаёміліся з іканаграфіяй Божай Маці.
-
ГУЛЬНІ І КВЭСТ «Гэта ўсё маё роднае…»
Музей гісторыі Клеччыны прыняў удзел у ЯН-ФЭСЦЕ, які прайшоў 19 ліпеня ў аграгарадку Янавічы. 🎉Супрацоўнікі музея правялі не толькі займальныя гульні для дзяцей, але і квэст «Гэта ўсё маё роднае…» для ўсіх жадаючых.
-
Дзень моладзі 2025
28 чэрвеня ў горадзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня моладзі. Музей таксама прыняў удзел і арганізаваў інтэрактыўную пляцоўку для дзяцей і іх бацькоў, якія з задавальненнем паспрабавалі ўсе прапанаваныя “Музейныя гульні”.Шчыра дзякуем тым, хто не пабаяўся цяжкасцей — самым актыўным і смелым удзельнікам квэста “Клецк – горад маладых”. Асаблівая падзяка за ўдзел цудоўнай дзяўчынцы Скрыцкай…
-
«Маладзечна-2025»
Музей гісторыі Клеччыны прадставіў свае выставы на XXIV нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025». Разам з выставай «Знак якасці» для наведвальнікаў таксама была даступная дэманстрацыя прадукцыі прадпрыемстваў горада Клецка. Вялікай папулярнасцю падчас мерапрыемства карысталіся гульні для дзяцей і фотазона, прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі.
