27.01.2026 Да Дня памяці ахвяр Халакосту

Сёння Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Адзначаецца 27 студзеня, у дзень вызвалення савецкімі войскамі нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера «Асвенцым». Памятны дзень быў устаноўлены Генеральнай Асамблеей ААН 1 лістапада 2005 года. Ініцыятарамі прыняцця дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх суаўтарамі – яшчэ больш за 90 дзяржаў. У Асвенцыме былі закатаваны больш за мільён зняволеных. За 1941-1945 гады ахвярамі злачынстваў нацыстаў і іх саўдзельнікаў сталі каля шасці мільёнаў яўрэяў, паводле ацэнак сучасных даследчыкаў, каля васьмі сотняў тысяч з іх былі знішчаны на тэрыторыі акупаванай Беларусі.

З гэтай нагоды супрацоўнікі музея сустрэліся з навучэнцамі сярэдняй школы №1 і сельскагаспадарчага коледжа, пазнаёмілі іх з гісторыяй габрэйскай супольнасці Клецка і гісторыяй трагічнага знішчэння габрэйскага насельніцтва ў годы Вялікай Айчыннай вайны.


Комментарии

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *