Рубрика: Мерапрыемствы
-
23.01.2024 Экскурсіі па выставе «Клецк.Мінулае і сучаснае»
23 студзеня 2024 года навуковы супрацоўнік музея гісторыі Клеччыны правёў экскурсію для навучэнцаў 1-2 курсаў ДУА “Клецкі сельскагаспадарчы каледж” па выставе “Клецк. Мінулае і сучаснае”. На выставе прадстаўлены фота горада Клецка розных часоў.
-
Акцыя «Ад усёй душы»
У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» 11.01.2024 прайшло культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Чароўны свет паштовак», падчас якога віншавальныя паштоўкі з Калядамі і Новым годам, размаляваныя і падпісаныя школьнікамі СШ № 2, выхаванцамі мастацкай студыі «Скарбніца» і проста неабыякавымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі ўручаны падапечным Аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.…
-
Мультымедыйная лекцыя «Археалагічныя рэкорды Клеччыны» у ДУА «Клецкая СШ № 1» 03.01.2024
03.01.2024 супрацоўнікі музея гісторыі Клеччыны правялі для навучэнцаўі 9-11 класаў ДУА «Клецкая СШ № 1» мультымедыйную лекцыю «Археалагічныя рэкорды Клеччыны». Старшакласнікі даведаліся пра гісторыю археалагічных знаходак на Клеччыне, многія з іх з’яўляюцца ўнікальнымі і каштоўнымі для навукі.
-
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” у ДУА «Клецкая СШ№2» 29.12.2023
29 снежня 2023 года ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у ДУА “Клецкая СШ№2” было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” з мэтай далучэння школьнікаў да фармату “Ад дзяцей – пажылым людзям”. Паштоўкі, зробленыя рукамі школьнікаў, будуць перададзены для віншавання падапечных аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Заляшаны Клецкага раёна.
-
01.12.2023 Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Я пазнаю родны горад»
Напярэдадні Дня інвалідаў у дзённым аддзяленні Клецкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства «Мы агні запальваем у сэрцах». У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікам музея было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Я пазнаю родны горад», у ходзе якога выхаванцы дзённага аддзялення ў гульнёвай форме пазнаёміліся з легендамі паходжання назвы горада, яго выдатнымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры.
