Рубрика: Мерапрыемствы
-
25 верасня вучні ДУА “Клецкая СШ№2” і падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведалі выставы музея гісторыі Клеччыны ў Клецкім раённым цэнтры культуры.
-
Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства. 7 чэрвеня 2021г. указам Главы дзяржавы № 206 у Рэспубліцы Беларусь зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня. Выбар гэтай даты мае гістарычную аснову.…
-
16.09.2024 Экскурс у гісторыю горада, прымеркаваны да 17 верасня
16 верасня ў Клецку прайшоў велапрабег “У адзінстве сіла”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Велапрабег аб’яднаў каля 100 працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Супрацоўнікі музея правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства экскурс у гісторыю нашага горада.
-
Лекцыя “Старонкі гісторыі Клецка” 07.09.2024
7 верасня супрацоўнікі музея правялі для навучэнцаў 5 класа ДУА “Гімназія г. Клецка” лекцыю “Старонкі гісторыі Клецка”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра паходжанне назвы роднага горада, гісторыю ўзнікнення назваў вуліц. Расказ быў дапоўны дэмастрацыяй цікавых фатаграфій з відамі сучаснага і стогадовага Клецка.
-
Экскурсія па выставе “Памяці ахвяр генацыда”
6 жніўня 2024 года для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Алімпіец” ДУА “Клецкая СШ№1” супрацоўнікі ДУ “Музей гісторыі Клеччыны” правялі экскурсію па выставе “Памяці ахвяр генацыда”.