Рубрика: Без рубрыкі
-
Турзлёт 2024
З 21 па 23 чэрвеня ў вёсцы Чаша прайшоў раённы турыстычны злёт. У праграме былі спаборніцтвы па валейболе, турыстычная паласа перашкод, камбінаваная эстафета, інтэлектуальны квіз, конкурсы турыстычнай песні і турыстычнага побыту, дыялогавая пляцоўка. Супрацоўнікі музея распрацавалі пытанні для квіза «Па слядах вызвалення…», які праводзіўся падчас раённага турыстычнага злёту.
-
7 чэрвеня супрацоўнікі музея завіталі ў госці да выхаванцаў аздараўленчага лагера “ЛЕТНІ DRIVE” ДУА “Клецку СШ 3”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю клецкага герба і сцяга. З цікавасцю паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Аповесць мінулых гадоў”, у якім расказваецца пра гісторыю гербоў беларускіх абласных гарадоў. А таксама з задавальненнем паспрабавалі прыдумаць свае сямейныя гербы.