Автор: Музей гісторыі Клеччыны
-
Акцыя “Ад усёй душы”
У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” 11.01.2024 прайшло культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак”, падчас якога віншавальныя паштоўкі з Калядамі і Новым годам, размаляваныя і падпісаныя школьнікамі СШ № 2, выхаванцамі мастацкай студыі «Скарбніца» і проста неабыякавымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі ўручаны падапечным Аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.…
-
Мультымедыйная лекцыя “Археалагічныя рэкорды Клеччыны” у ДУА “Клецкая СШ № 1” 03.01.2024
03.01.2024 супрацоўнікі музея гісторыі Клеччыны правялі для навучэнцаўі 9-11 класаў ДУА “Клецкая СШ № 1” мультымедыйную лекцыю “Археалагічныя рэкорды Клеччыны”. Старшакласнікі даведаліся пра гісторыю археалагічных знаходак на Клеччыне, многія з іх з’яўляюцца ўнікальнымі і каштоўнымі для навукі.
-
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” у ДУА “Клецкая СШ№2” 29.12.2023
29 снежня 2023 года ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у ДУА “Клецкая СШ№2” было праведзена культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Чароўны свет паштовак” з мэтай далучэння школьнікаў да фармату “Ад дзяцей – пажылым людзям”. Паштоўкі, зробленыя рукамі школьнікаў, будуць перададзены для віншавання падапечных аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Заляшаны Клецкага раёна.
-
Дыялогавая пляцоўка “Нараджэнне рэспублікі”, прымеркаваная да 105-годдзя БССР
22 снежня 2023 музей гісторыі Клеччыны сумесна з Раённай цэнтральнай бібліятэкай арганізавалі і правялі дыялогавую пляцоўку “Нараджэнне рэспублікі”, прымеркаваную да 105-годдзя БССР. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі ветэран працы, член КПБ, намеснік старшыні Савета ветэранскай арганізацыі Жукоўскі Аляксандр Мікалаевіч і навучэнцы ДУА “Клецкая СШ № 2” з настаўнікам гісторыі Жаннай Георгіеўнай Цітко.Навучэнцы даведаліся, з якімі падзеямі было…
-
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду
8 снежня 2023 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду прайшлі мерапрыемствы ў ДУА “Клецкая сярэдняя школа №2” і ДУА “Гімназія г.Клецка”. У мерапрыемствах прынялі ўдзел супрацоўнікі ДУ «Музей гісторыі Клеччыны». Навучэнцам расказалі пра жорсткі акупацыйны рэжым, трагічны лёс яўрэйскага народа, масавыя расстрэлы, карныя аперацыі на тэрыторыі Клецкага раёна.