Мерапрыемсты сакавіка

Музей — гэта не проста сховішча артэфактаў, але і сапраўдны цэнтр ведаў і натхнення. І калі музейныя супрацоўнікі выходзяць за межы сваіх сцен, каб правесці заняткі ў школах, адбываецца сапраўднае чараўніцтва. Такія мерапрыемствы становяцца магутным інструментам для абуджэння ў школьнікаў шчырай цікавасці да гісторыі і культуры.

На гэтым тыдні супрацоўнікамі музея гісторыі Клеччыны праведзены шэраг мерапрыемстваў для выхаванцаў аздараўленчых пляцовак гарадскіх школ №1 і №3.
У цёплыя вясновыя дні канікул школьнікі не проста адпачываюць, а праводзяць час з карысцю і даведваюцца шмат чаго новага і цікавага.
#музейгісторыіклеччыны#музей#школа#мерапрыемства#музейнызанятак#гісторыя#история#Клецк


Комментарии

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *