Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
7 чэрвеня 2021г. указам Главы дзяржавы № 206 у Рэспубліцы Беларусь зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня.
Выбар гэтай даты мае гістарычную аснову. Менавіта 17 верасня 1939г. стала пачаткам уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора.
З гэтай нагоды сёння супрацоўнікі музея правялі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, і пазнаёмілі з падзеямі 85-гадовай даўнасці навучэнцаў Клецкіх сярэдніх школ № 2 і № 3, а таксама супрацоўнікаў Беларусбанка і падапечных Дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.


Добавить комментарий