3 ліпеня ў Клецку, як і па ўсёй Беларусі, прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
Музей гісторыі Клеччыны арганізаваў тэматычную выставу “Памяць сэрца”, на якой кляччане і госці нашага горада змаглі пабачыць фотаздымкі герояў-вызваліцеляў, якія 4 ліпеня 1944 года, роўна 80 гадоў назад, вызвалілі нашу родную Клеччыну ад нямецкіх захопнікаў: удзельнікаў партызанскага атрада “Авангард” і партызанскай брыгады № 18 імя М.В. Фрунзе, воінаў 1313-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка І-й асобнай Слуцкай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава знішчальна супрацьтанкавай артылерыйскай брыгады РГК, лётчыкаў 78-га гвардзейскага Мазырскага штурмавога палка, а таксама вызваліцеляў, у гонар якіх былі названы вуліцы Клецка: Данілава М.М., Кітчанка П.С., Ільіна Я.К., Шубіна П.І.
Асаблівай увагай у малодшых наведвальнікаў карысталіся фотазона і інтэрактыўная пляцоўка.
Добавить комментарий